Музей авіяцыйнай тэхнікі Цэнтральнага аэраклуба ДТСААФ імя С. Грыцаўца, Музей авіяцыйнай тэхнікі — музей экзэмпляраў авіяцыйнай тэхнікі каля Мінска.
4 ліпеня 2009 года — адкрыццё музея.
На 2009 год у музеі знаходзілася 25 экспанатаў.
Музей афіцыйна закрыты 20 кастрычніка 2023 года, плануецца зноў адкрыць яго ў 2024 годзе пасля перабазіравання экспанатаў на іншую пляцоўку[1].
Пры падтрымцы Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Беларусі.
Франтавая авіяцыя: Лі-2 (мадэль 1953 года, ранейшае месцазнаходжанне — экспазіцыя Музея гісторыі Вялікай Айчыннай)[2]. На такім самалёце ў 1943 годзе І. Сталін лятаў на Тэгеранскую канферэнцыю.