Мечыслаў Карлавіч Свянціцкі |
Дата нараджэння |
1833 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
ліпень 1887 |
Месца смерці |
|
Род дзейнасці |
урач, інфекцыяніст |
Альма-матар |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Свянціцкі.
Мечыслаў Карлавіч Свянціцкі (1833—1887) — расійскі ўрач і арганізатар аховы здароўя. Доктар медыцыны (1861). Старэйшы брат беларускага ўрача С. К. Свянціцкага[1].
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў сям’і небагатага шляхціца ў маёнтку Красцінава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні[1].
Скончыў Мінскую гімназію ў 1853 годзе і Пецярбургскую медыка-хірургічную акадэмію з адзнакай у 1858 годзе. Пры той самай акадэміі абараніў дысертацыю пра адзёр на званне доктара медыцыны ў 1861 годзе[1].
Прафесійная дзейнасць
Спачатку служыў у арміі, у ваенных шпіталях, у Пецярбургу. З 1867 года служыў у правінцыі, спачатку ў у Казанскім земстве, дзе ён займаў пасаду старэйшага лекара губернскай земскай бальніцы, дзе па яго ініцыятыве быў праведзены з’езд земскіх лекараў Казанскай губерні. З 1872 года — у Сімбірскай губерні, спачатку земскім урачом Буінскага павета (руск.) (бел., а з 1876 года старшым Сімбірскай губернскай земскай бальніцы да сваёй смерці ў 1887 годзе[1].
На гэтай пасадзе М. Свянціцкі паказаў сябе выдатным арганізатарам: была перабудавана праца хірургічнага аддзялення бальніцы, фельчарскай школы, якая знаходзілася на базе бальніцы, па становішчы таго часу, як у пытаннях выкладання, так і бытавых умоў навучэнцаў. Быў актыўным удзельнікам Сімбірскага таварыства ўрачоў, выступаў на яго пасяджэннях з дакладамі па пытаннях арганізацыі аховы здароўя, галоўным чынам правядзення бальнічнымі ўстановамі прафілактычных мерапрыемстваў у дачыненні да інфекцыйных захворванняў[1].
На працягу сямі гадоў ён абіраўся старшынёй таварыства ўрачоў, змяніўшы на гэтай пасадзе даволі вядомага доктара М. Гласана ў 1880 годзе[1].
Памёр М. Свянціцкі ў Сімбірску ў ліпені 1887 года[1].
Зноскі
Літаратура