Мемарыя́льны знак — архітэктурна -скульптурнае збудаванне, звычайна ў выглядзе невысокай стэлы з рэльефам або каменя з тэкстам. Устанаўліваецца ў гонар значнай гістарычнай падзеі або выдатнай асобы. Уключае надпіс-прысвячэнне, сціплы дэкор, часта партрэтную, сюжэтную ці алегарычную выяву. Бывае самастойным ці ўваходзіць у мемарыяльны комплекс . Ставіцца звычайна там, дзе адбылася падзея або на месцы, звязаным з жыццём выдатнай асобы.
Беларусь
Мемарыяльны знак Кастусю Каліноўскаму ў Салечніках
Мемарыяльны знак, прысвечаны трагедыі на Нямізе
Мемарыяльныя знакі ў Мінску : на бульвары Шаўчэнкі Тарасу Шаўчэнку (1978, скульптар С. Вакар ), на плошчы Незалежнасці на месцы гібелі першага рэдактара падпольнай газеты «Звязда» Героя Савецкага Саюза У. С. Амельянюка (1980, скульптар А. Анікейчык , архітэктары Ю. Градаў , Л. Левін ), у двары Дома друку на ўшанаванне памяці рабочых друкарні, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну (1984, архітэктары А. і М. Ткачукі ); у Барысаўскім раёне на Брылёўскім полі каля в. Студзёнка ў гонар расійскай арміі , якая перамагла напалеонаўскія войскі ў час іх пераправы цераз р. Бярэзіна ў 1812 (1912) і на ўшанаванне памяці французскіх салдат, што тут загінулі (1997, скульптар І. Міско ); у Магілёўскім раёне каля в. Буйнічы на месцы, дзе быў развеяны прах расійскага пісьменніка К. Сіманава (1980), у Салечніках на беларуска-літоўскім памежжы ў гонар Кастуся Каліноўскага (скульптар В. Янушкевіч ), на месцы трагедыі 30 мая 1999 на станцыі метро «Няміга» (скульптар Г. Буралкін , архітэктар А. Чадовіч ; абодва 1999), і інш. Мемарыяльныя знакі — састаўная частка ў мемарыяльных комплексах «Брэсцкая крэпасць-герой» (на месцы заставы Наганава ), «Праклён фашызму» (на месцы спаленай вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ) і інш.
Літаратура
Спасылкі