Медэ́я (стар.-грэч.: Μήδεια — «адвага») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі чараўніца, дачка калхідскага цара Ээта, унучка бога Геліяса.
Пакахаўшы правадыра арганаўтаў Ясона, дапамагла яму здабыць залатое руно і разам з каханым уцякла ў Грэцыю, забіўшы пры гэтым свайго малога брата. Капі Ясон задумаў ажаніцца з дачкой карынфскага цара, Медэя з рэўнасці загубіла саперніцу, забіла двух сваіх малых сыноў ад Ясона і знікла на крылатай калясніцы, якую прыслаў Геліяс.
Вобраз Медэі знайшоў адлюстраванне ў літаратуры (Эўрыпід, Сенека, П. Карнель і інш.), жывапісе (пампеянскія размалёўкі, Э. Дэлакруа і інш.), музыцы (Л. Керубіні і інш.).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Медэя — продкі |
---|
|