Мверу — горнае прэснае возера ў Афрыцы, на мяжы Замбіі і ДР Конга.
Размешчана на вышыні 917 м над узроўнем мора на паўднёвы захад ад возера Танганьіка. Найбольшая даўжыня 110 км, шырыня 45 км, глыбіня да 27 м. Ва ўсходняй частцы ў возера ўпадае рака Луапуа. Выцякае рака Лавуа (прыток ракі Конга).
Суднаходнае. У возеры водзяцца лешч і тылапія. Апісана ў 1867 годзе Давідам Лівінгстанам.
Найбуйнейшы азёрны востраў Кілва належыць Замбіі.
Літаратура