Пасвечаны ў святары 28 мая1989, служыў у Спліцка-Макарскай архідыяцэзіі. Абараніў ліцэнцыят па кананічным праве. У 1983—1994 рэдактар харвацкай праграмы Радыё Ватыкана. 19 верасня1994 паступіў на службу Апостальскай Сталіцы ў Аддзеле агульных спраў Дзяржаўнага сакратарыята. У 1994—1999 сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Босніі і Герцагавіне, ад 2001 уваходзіць таксама ў Пастарскі савет «Peregrinatio ad Petri Sedem» (Паломніцтва да Сталіцы Св. Пятра). 15 верасня2004 прызначаны апостальскім нунцыем у Беларусі, адначасова быў прызначаны тытулярным архібіскупам Ніна. Высвечаны на архібіскупа 21 лістапада2004. Склаў свае абавязкі апостальскага нунцыя ў Беларусі 15 ліпеня2011.