Марцэлі Косман (лац.: Marceli Kosman; 8 мая 1940, Ізбіца Куяўска, цяпер Куяўска-Паморскага ваяводства, Польшча — 29 снежня 2023[3]) — польскі гісторык. Доктар габілітаваны (1971), прафесар (1988).
Біяграфічныя звесткі
Скончыў Пазнаньскі ўніверсітэт. 3 1967 года ва ўніверсітэце гісторыі Польскай АН у Познані, з 1976 — дырэктар Курніцкай бібліятэкі Польскай АН, у 1983—1993 — загадчык кафедры гісторыі Усходняй Еўропы Вышэйшай педагагічнай школы ў Аполі (цяпер Апольскі ўніверсітэт), з 1987 — загадчык аддзела журналістыкі Інстытута паліталогіі і журналістыкі Пазнаньскага ўніверсітэта.
Аўтар прац па гісторыі культуры новага часу, царквы ў ВКЛ, дыпламатыі, гісторыі Беларусі і Літвы, у т.л.: «Рэфармацыя і контррэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім у святле канфесійнай прапаганды» (1973), «Гісторыя Беларусі» (1979), «Арол і Пагоня» (1992), «Могілкі даўняй Вільні» (1994).
Выбраная бібліяграфія
- Na tropach bohaterów «Trylogii» (1966)
- Wielki książę Witold (1967)
- Władysław Jagiełło (1968)
- Królowa Bona (1971)
- Historia Białorusi (1979)
- Zmierzch Perunka, czyli ostatni poganie nad Bałtykiem (1981)
- Orzeł i Pogoń. Z dziejów polsko-litewskich XIV—XX w. (1992)
- Od chrztu do chrystianizacji. Polska — Ruś — Litwa (1992)
- Na tropach bohaterów «Krzyżaków» (1995)
- Na tropach bohaterów «Quo vadis» (1998)
- Wojciech Jaruzelski wobec wyzwań swoich czasów. O kulturze politycznej w Polsce przełomu tysiącleci (2003)
- Dějiny Polska (2011)
Зноскі
Літаратура
- Косман // БЭ ў 18 т. Т. 8. — Мн.: БелЭн, 1999.