Марк Эндру Спіц (англ.: Mark Andrew Spitz, нар. 10 лютага1950 г., Мадэста, штат Каліфорнія, ЗША) — знакаміты амерыканскі плывец яўрэйскага паходжання, адзін з чатырох 9-кратных алімпійскіх чэмпіёнаў у гісторыі спорту (разам з Паава Нурмі, Ларысай Латынінай і Карлам Льюісам). Першы чалавек, які заваяваў 7 залатых алімпійскіх медалёў на адных Гульнях (Мюнхен-1972). Майкл Фелпс перасягнуў гэты вынік і з’яўляецца 14-кратным алімпійскім чэмпіёнам, заваяваўшы 8 залатых алімпійскіх медалёў на адных Гульнях (Пекін-2008).
Дасягненні Марка Спіца:
Усталяваў 33 сусветныя рэкорды
Прызнаваўся лепшым плыўцом свету ў 1969, 1971 і 1972
Выйграў 5 залатых медалёў на Панамерыканскіх гульнях у 1967
Выйграў 10 залатых медалёў на Маккавейскіх гульнях у 1965 і 1969
У 1985 адкрываў Маккавейскія гульні, а ў 2005 быў сцяганосцам зборнай ЗША на гэтых Гульнях.
Зноскі
↑Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.