У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Льюіс.
Фрэдэрык Карлтан «Карл» Льюіс (англ.: Frederick Carlton "Carl" Lewis, нар. 1 ліпеня1961 года, Бірмінгем, штат Алабама, ЗША) — амерыканскі лёгкаатлет. Дзевяціразовы алімпійскі чэмпіён у спрынтарскім бегу і скачках у даўжыню і васьміразовы чэмпіён свету. Адзін з нешматлікіх спартсменаў, якія здолелі заваяваць «золата» на 4 Алімпіядах запар у адным і тым жа відзе (1984, 1988, 1992 і 1996 — скачкі ў даўжыню).
Тройчы запар (1982, 1983 і 1984) прызнаваўся лепшым лёгкаатлетам свету. Сем разоў быў уладальнікам лепшага выніку сезона свету ў скачках у даўжыню (1981—1985, 1988, 1992) і тройчы — на дыстанцыі 200 метраў (1983, 1984, 1987).
Зноскі
↑Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.