Шасціфігурная скульптурная кампазіцыя (з бронзы) выцягнутая па гарызанталі. Фігура маці нібы застыла на двухпрыступкавым пастаменце, а праз сімвалічную дарогу, засаджаную кветкамі, — фігуры яе пяці сыноў (пастаўленыя на больш нізкі пастамент), што пайшлі на вайну. У помніку ўвасоблены драматычны лёс беларускай маці, жыхаркі г. ЖодзінаН. Ф. Купрыянавай(руск.) (бел., усе пяць сыноў якой аддалі жыццё за вызваленне Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мемарыяльны комплекс арганічна ўваходзіць у навакольнае асяроддзе.