Малы шэры ківі або ківі Оўэна (Apteryx owenii) — адзін з відаў птушак, якія адносяцца да адзінага роду (лац.: Apteryx) і сямейства (лац.: Apterygidae) у атрадзе ківіпадобных (лац.: Apterygiformes). Відавы эпітэт дадзены ў гонар англійскага заолагаРычарда Оўэна.
Агульная характарыстыка
Малы шэры ківі — эндэмічны від птушак, сустракаецца выключна ў Новай Зеландыі і водзіцца толькі на астраўку Капіці, хоць раней жыў і ў лясах Паўднёвага вострава.
Гэта самы маленькі з ківі - усяго 25 см. ростам і 1,3 кг.
Пагрозы існаванню
У выніку знішчэння завезенымі жывёламі (гарнастаем, свіннямі і кошкамі) малы шэры ківі вымер ў асноўнай частцы свайго арэала. Папуляцыя ў 1500 асобін захавалася на востраве Капіці, адкуль гэты від паўторна рассяляюць на іншыя ізаляваныя астравы.