Малыя Дэрбеты[2] (калм.Баһ Дөрвд, руск.: Ма́лые Дербе́ты) — сяло, адміністрацыйны цэнтр Маладэрбетаўскага раёнаКалмыкіі і Маладэрбетаўскага сельскага муніцыпальнага ўтварэння на поўначы Рэспублікі Калмыкія. Сяло размешчана за 190 км на поўнач ад горада Элісты.
Насельніцтва — 6286 чалавек (2021). Найбуйнейшы населены пункт Маладэрбетаўскага раёна (пражывае больш за 60 % насельніцтва).
Заснавана як стаўка Маладэрбетаўскага ўлуса ў 1803 годзе.