Макраву́саўскі раён (руск.: Мокроусовский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Курганскай вобласці ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Макравусава.
Макравусаўскі раён быў утвораны ў 1924 годзе ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2020 год складала 11221 чалавекі. Рускія (93,7 %) фарміруюць абсалютную большасць насельніцтва. Другой этнічнай групай з’яўляюцца казахі (3,8 %).