У 1909-40 і 1945-47 сакратар французскай Усеагульнай канфедэрацыі працы (УКП). У пачатку 20 ст. падтрымліваў анарха-сіндыкалісцкія «ультралевыя» лозунгі, у гады Першай сусветнай вайны 1914-18 стаў правадніком палітыкі «святога яднання» і супрацоўніцтва з буржуазіяй. Уваходзіў у склад французскай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919-20. Быў членам Міжнароднага бюро працы пры Лізе Нацый. У 1919-40 адзін з лідараў Амстэрдамскага інтэрнацыяналу прафсаюзаў. Супернік Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі і камуністычнага руху. Выступаў супраць стварэння адзінага працоўнага фронту. У 1947 адзін з арганізатараў расколу ВКТ і стварэння прафесійнага аб'яднання «Форс уврыер», які Жуо спрабаваў супрацьпаставіць УКП. У 1947 Жуо быў абраны старшынёй Эканамічнага савета Францыі, у 1949 — старшыня Савета Еўрапейскага руху.