ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» — прамысловае прадпрыемства ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці Беларусі.
Гісторыя
Прадпрыемства заснавана ў 1901 годзе як чыгуналіцейны завод, дзе была наладжана вытворчасць сельскагаспадарчага інвентара і простых сельскагаспадарчых машын для коннай цягі (малатарні, каранярэзкі, сячкарні, плугі і інш.). У час Вялікай Айчыннай вайны завод быў разбураны. Адноўлены ў 1944 годзе. У 1948 годзе прадпрыемства атрымала статус Лідскага завода сельскагаспадарчага машынабудавання[2]. У 1950 годзе выпускаў дыскавыя бароны, кустарэзы, веялкі-сарціроўкі, касілкі-здрабняльнікі, бульбакапалкі і інш. У 1960—1968 гадах прайшла рэканструкцыя прадпрыемства. У лістападзе[3] 2012 года завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш». На гэты час у яго склад уваходзілі прадпрыемствы ААТ «Лідаграпраммаш», ААТ «Мазырсельмаш», ААТ «Ваўкавыскі машынабудаўнічы завод», ААТ «Ваўкавыскі завод дахавых і будаўніча-аздобных машын (КСОМ)», ААТ «Завод «Мінскаграпраммаш»[3].
Спорт
У 2007—2019 гадах пры прадпрыемстве існаваў міні-футбольны клуб «Лідсельмаш».
Зноскі
Літаратура
- Лідскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, «Лідсельмаш» // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 425. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі