Канцэсія на пабудову дарогі была перададзеная Галоўнаму таварыству расійскіх чыгунак у 1856 годзе, але тады яна не была пабудавана праз адсутнасць капіталу. Потым дамова была перададзеныя інжынеру фон Меку. Казной чыгунка выкуплена 1 мая1891 года.
Важнае значэнне ў перавозках па чыгунцы адводзілася хлебным грузам. Сярэдняя загрузка таварнага вагона складала 600 пудоў. Па Лібава-Роменскай чыгунцы ў 1890 годзе было перавезена 1 085 019 пасажыраў. Збор з іх склаў 1 281 144 руб. У 1896 годзе было ўжо перавезена 1 516 000 пасажыраў, а грузаў — 185 623 пуды. Агульная сума валавога даходу склала 14 966 719 руб. У 1910 годзе было перавезена 3,5 млн пасажыраў і 355 млн пудоў грузаў.
Лібава-Роменская чыгунка ў 1911 годзе налічвала 444 паравозы, 439 пасажырскіх і 11 632 грузавыя вагоны. Разам з Маскоўска-Брэсцкай, Рыга-Арлоўскай і Палескімі чыгункамі яна садзейнічала развіццю прамысловасці, гарадоў, рыначных адносін на Беларусі.