У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Ляда.
Ля́да — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 30 км на паўночны захад ад горада Вілейка, за 133 км ад Мінска.
Гісторыя
У 1867 годзе засценак у Вілейскім павеце Віленскай губерні Расійскай імперыі, належаў аднадворцу Міхаілу Невяровічу; у 1897 годзе ў Іжскай воласці таго ж павета.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Іжа, пазней (1932) у складзе гміны Вішнева[1][2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ў Вілейскім павеце і вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне, з 12 кастрычніка 1940 года ў Іжскім сельсавеце. З чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Світанне», затым СВК «Іжа».
Насельніцтва
- 1897 год — 114 жыхароў, 11 двароў.
- 1921 год — 87 жыхароў, 13 двароў[3].
- 1931 год — 88 жыхароў, 12 двароў[4].
- 1960 год — 91 жыхар.
- 1988 год — 30 жыхароў, 17 двароў.
- 2008 год — 10 жыхароў, 8 гаспадарак.
- 2012 год — 6 жыхароў, 5 гаспадарак.
- 2019 год — 3 чал.
Зноскі
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ Архіўная копія (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2022. Праверана 10 сакавіка 2023.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62
Літаратура
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|