«Лю́дзі ў чо́рным» (англ.: Men in Black) — амерыканскі навукова-фантастычны камедыйны баявік 1997 года рэжысёра Бары Зоненфельда, заснаваны на аднайменнай серыі коміксаў. У ЗША фільм выйшаў 2 ліпеня 1997 года. Фільм атрымаў прэмію «Оскар» за найлепшы грым.
Сюжэт
Агент K працуе ў супер сакрэтнай арганізацыі, якая адсочвае іншапланетную актыўнасць на Зямлі. Аказваецца, што прышэльцы жывуць сярод людзей ужо досыць даўно, і большая іх частка вядзе бяскрыўдны побыт, імкнучыся асабліва не выдзяляцца з натоўпу.
На Зямлю прылятае прадстаўнік агрэсіўнай расы жукоў-захопнікаў, які шукае магутны артэфакт. Высачыць і ліквідаваць пагрозу даручаецца агенту K, якому спатрэбіцца дапамога. У якасці свайго новага напарніка ён выбірае Джэймса Эдвардса — адчайнага нью-ёркскага паліцэйскага, які сустрэўся з прышэльцам падчас выканання чарговага задання.