Леў (балг.: лев) — грашовая адзінка Балгарыі, утрымоўвае 100 стацінак.Код ISO 4217 — BGN.
Уведзены ў зварот у 1880 годзе з залатым утрыманнем на ўзроўні французскага франка — 0,290323 г.
З 1999 г. курс льва прывязаны да еўра і складае 1,95583 льва за €1.
У звароце знаходзяцца манеты 1, 2, 5, 10, 20, 50 стацінак 1 леў і банкноты 1, 2, 5, 10, 20, 50, 100 леваў.