Ленін Вальтэр Марэна Гарсэс (ісп.: Lenín Voltaire Moreno Garcés; нар. 19 сакавіка 1953 года, Нуэва-Ракафуэртэ[de], правінцыя Арэльяна) — эквадорскі юрыст і палітык. Віцэ-прэзідэнт Эквадора (2007—2013), прэзідэнт Эквадора (2017—2021).
Біяграфія
Яго бацька ідэалізаваў рускага рэвалюцыянера У. І. Леніна і таму даў такое імя свайму сыну[3].
Віцэ-прэзідэнт Эквадора з 15 студзеня 2007 года. Ён і прэзідэнт Рафаэль Карэа была абраныя на ўсеагульных выбарах 26 лістапада 2006 года. Ён займаў гэтую пасаду да 24 мая 2013 года.
Быў высунуты кандыдатам у прэзідэнты ад кіруючага Альянса годнай і назелажнай радзімы, які ўзначальваў Рафаэль Карэа, на ўсеагульных выбарах 2017 года[4]. Разам з Гільерма Ласа прайшоў у другі тур, дзе перамог, набраўшы 51 % галасоў[5].
Дзейнасць па дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі
Перасоўваецца на інвалідным вазку, бо пасля нападу на яго з мэтаю абрабавання ў 1998 годзе ў яго паралізаваныя ногі.
За дзейнасць па дапамозе людзям з абмежаванымі магчымасцямі вылучаўся кандыдатам на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру ў 2012 годзе. З 19 снежня 2013 года — спецыяльны пасланец Генеральнага сакратара ААН па пытаннях інваліднасці і даступнасці[6].
Зноскі
Спасылкі