Лекіфы часта ўпрыгожваліся роспісамі рознымі фарбамі па белым фоне. Калі лутрафоры у вясельных і пахавальных абрадах сімвалізавалі незамужнюю жанчыну, то лекіф суадносіўся з нежанатым мужчынам. Лекіфы таксама маляваліся рэльефамі або скульптурна ў месцах пахавання ў якасці мастацкіх элементаў надмагілляў, у прыватнасці на могілках Керамік у Старажытных Афінах.