Леан Святаполк-Мірскі (польск. : Leon Światopełk-Mirski ; 22 снежня 1871 — 17 верасня 1921 ) — каталіцкі дзеяч.
Біяграфія
Паходзіў з беларускага шляхецкага роду Святаполк-Мірскіх з Мінскай губерні . Скончыў Духоўную семінарыю ў Пецярбургу . Пасвечаны на святара ў 1896 годзе. Служыў у Віцебскай губерні [ 1] .
Шматгадовы сібірскі місіянер. У 1897—1903 гадах вікарый у Табольску , у 1903—1913 гадах пробашч у Краснаярску , у 1913—1914 — у Іркуцку , у 1913—1914 гадах дэкан іркуцкі. З 1918 годзе знаходзіўся па-за архідыяцэзіяй[ 1] [ 2] .
Хатні прэлат Яго Святасці , прэлат-прэпазіт мінскі, генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі , пробашч і дэкан пінскі.
Магіла Леана Святаполк-Мірскага
Пахаваны на Старых каталіцкіх могілках у Пінску , побач з ксяндзом-прэлатам Вітольдам Данілевічам-Чачотам .
Зноскі
Літаратура
Andrzej Majdowski, Kościół katolicki w Cesarstwie rosyjskim. Syberia. Daleki Wschód. Azja Środkowa, Warszawa 2001, s. 309.
Леан Святаполк-Мірскі — продкі