У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Кароткая.
Ларыса Лявонцьеўна Кароткая (нар. 17 сакавіка 1919, в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна — 2012, Мінск[1]) — беларускі літаратуразнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Маці Варлена Бечыка.
Біяграфія
Бацька — Лявонцій Кандратавіч працаваў фельчарам, а маці — медсястрой. Пасля заканчэння Мінскага педінстытута (1938) і да Другой сусветнай вайны выкладала рускую і беларускую мовы ў Астрашыцкім Гарадку. У час вайны ўдзельніца антыфашысцкага падполля ў акупаваным Астрашыцкім Гарадку, партызанка брыгады «Штурмавая». Пасля вайны працавала выкладчыцай і завучам у сярэдніх класах школах Астрашыцкага Гарадка (1938—1941 і з 1944), Талькаўскай і Прылуцкай школах Мінскай вобласці.
У 1955—1957 гадах аспірантка філалагічнага факультэта БДУ. У 1963 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Антыцаркоўная традыцыя ў старажытнарускай літаратуры». Пасля заканчэня працавала выкладчыкам у БДУ (1936 — рабочы факультэт, выкладчык, 1960—1995 — філалагічны факультэт, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі літаратуры, кафедры гісторыі беларускай літаратуры).
Навуковая дзейнасць
Аўтар 9 манаграфій і больш як 100 навуковых артыкулаў. Сферай яе навуковых інтарэсаў была старажытная беларуская і руская літаратура. Першыя артыкулы прысвечаны праблемам школы «Любіце працу» (1946 г.), «За родную школу» (1947 г.), «Абмен вопытам работы» (1948 г.).
Выступала з артыкуламі пра сучасную беларускую літаратуру.
Узнагароды
Узнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны І ступені, медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны І ступені». Заслужаны работнік БДУ (2011)[2].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі