Кэтрын Мэры Хейгл (англ.: Katherine Marie Heigl; нар. 24 лістапада1978, Вашынгтон, ЗША) — амерыканская актрыса і прадзюсар, найбольш вядомая па ролі Ізі Стывенс і тэлесерыяле «Анатомія жарсці», а таксама па галоўных ролях у кінафільмах «Трошкі цяжарная» (2007), «27 вяселляў» (2008), «Голая праўда» (2009), «Кілеры» (2010) і «Жыццё, як яно ёсць» (2010).
Хейгл пачала сваю кар’еру ў падлеткавым узросце ў якасці мадэлі ў агенцтве Вільгельміны, а пасля прысвяціла сябе прафесіі актрысы. Яе дэбют адбыўся ў 1992 годзе з невялікай ролі ў фільме «Той самай ноччу». Праз два гады яна сыграла сваю першую ролю ў поўнаметражным кіно, у фільме «Мой бацька — герой», а з 1999 па 2001 год дасягнула больш шырокай вядомасці па ролі Ізабель Эванс у тэлесерыяле «Горад прыходняў». Яе прарывам стала роля Ізі Стывенс у тэлесерыяле «Анатомія жарсці», які прынёс ёй прэмію «Эмі» у катэгорыі «Лепшая актрыса другога плана ў драматычным серыяле» ў 2007 годзе. Пасля поспеху фільма «Крыху цяжарная» ў 2007 годзе, яна дасягнула статусу адной з самых запатрабаваных і высокааплачваемых акторак Галівуда.
Асабістае жыццё
Хэйгл нарадзілася ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. У яе ёсць сястра, якую бацькі ўдачарылі за некалькі год да яе нараджэння.