У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Крылава.
Крылава — рэзервовае вадасховішча ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Плошча — 3,45 км², максімальная глыбіня — 12,1 м, даўжыня — 3 км, найбольшая шырыня 2,0 км, аб’ём вады 21,6 млн м³, сярэдні шматгадовы сцёк — 129,8 млн м³, плошча вадазбору — 4 км². Даўжыня агараджальнай дамбы 720 м. Напаўняецца за кошт перакідання вады з Вілейска-Мінскай воднай сістэмы — вадаскід на р. Луг. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 5 м.
Спасылкі