У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Заменгоф.
Клара Аляксандраўна Заменгоф (уроджаная Зільбернік, 5 кастрычніка 1863, Коўна, Ковенская губерня, Расійская імперыя — 6 снежня 1924, Варшава, Польшча) — эсперантыстка, жонка Людвіка Заменгофа.
Біяграфія
Нарадзілася ў Коўна (цяпер — Каўнас, Літва) у сям’і ўладальніка мылаварнага завода Аляксандра (Сендэра Лейбовіча) Зільберніка.
У 1886 годзе пазнаёмілася з Людвікам Заменгофам і ў 1887 выйшла за яго замуж[1].
Была аднадумцай мужа ў яго імкненні стварыць міжнародную мову — эсперанта. Каб дапамагчы яму выдаць першы падручнік эсперанта, Unua Libro, аддала на выпуск падручніка свой пасаг: дзесяць тысяч рублёў.
На працягу ўсяго свайго жыцця яна была памочніцай мужа, нярэдка выконваючы функцыі асабістага сакратара. Пасля смерці Л. Заменгофа працягвала весці актыўную дзейнасць па распаўсюджванні эсперанта ў свеце.
У 1921 была ініцыятарам стварэння Варшаўскага таварыства эсперантыстаў Канкорда. Прымала ўдзел ва ўсіх сусветных кангрэсах эсперантыстаў з 1905 года па 1924 год.
Яе бацька быў гаспадаром мылаварны завод у Коўна, эсперантыст Аляксандр (Сендэр Лейбавіч) Зільбернік (1832—1903 або 1831—1906), фінансаваў першы падручнік эсперанта — «Першая кніга» (1887).
Яе брат — Канстанцін (Кадыш) Аляксандравіч Зільбернік (1853 або 1855 — 1920)[2][3], Расійскі лекар, выпускнік Харкаўскага універсітэта (1878), арганізатар аховы здароўя і стваральнік хірургічнай службы ў Лэбэдынскім павеце Харкаўскай губерні, ганаровы грамадзянін Лэбэдына[4].
У шлюбе ў іх было трое дзяцей: Адам (1888—1940), Сафія (1889—1942) і Лідзія (1904—1942).
Зноскі