Вёска
Керплашына
Керплашына на карце Беларусі ±
|
Керплашы́на[1] (трансліт.: Kierplašyna, руск.: Керплошина) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гервяцкага сельсавета.
Да 27 сакавіка 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рындзюнскага сельсавета[2].
Назва
Назва балцка-літоўскага паходжання, ад літ.: kérplėša «выдраны корч; (бурай) вывернутае з коранем дрэва», ад keras «корч з усім карэннем» i plėšti «лупіць; дзерці; ірваць; араць».
Двухасноўнае літоўскае слова адпавядае літоўскаму выразу kerus plėšti і ўстойліваму яго беларускаму аналагу «рваць карчы». Назва магла ўзнікнуць у часы распаўсюджання падсечна-агнявога земляробства.
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|