Кветкаводства — галіна раслінаводства, якая займаецца селекцыяй і вырошчваннем раслін з дэкаратыўнымі мэтамі, для зрэзкі букетаў, стварэння аранжарэй і зялёных насаджэнняў на адкрытай глебе, а таксама ўпрыгожвання жылых і вытворчых памяшканняў.
Кветкаводства — адзін з кірункаў дэкаратыўнага садаводства. Яно мае справу з вырошчваннем раслін для ўпрыгожвання паркаў і сквераў. Людзі займаюцца кветкаводствам з глыбокай старажытнасці.
У Беларусі
Паводле «Апісанне Крычаўскага графства або былога староства» (1786) Андрэя Меера, пра кветкі ў гародах і садах сялян і мяшчан староства: