У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Сямёнава.
Кацярына Сямёнаўна Сямёнава (руск.: Екатерина Семёновна Семёнова; 7 (18) лістапада 1786 — 1 (13) сакавіка 1849, Санкт-Пецярбург) — руская актрыса. Старэйшая сястра актрысы Н. С. Сямёнавай[3]
Біяграфія
Нарадзілася ў сям’і настаўніка і прыгоннай сялянкі[3]. Скончыла Пецярбургскую тэатральную школу. Вучаніца І. А. Дзмітрыеўскага, пеазней вучылася ў А. А. Шахаўскога[3]. На сцэне з 1802 года, яшчэ у час вучобы. Дэбютавала ў 1803 годзе на сцэне прыдворнага Александрынскага тэатра ў ролі Наніны у п’есе Вальтэра «Наніна». У трупе тэатра з 1805 года (з перапынкам у 1820—1822 гадах). У 1826 годзе Кацярына Сямёнава пакінула сцэну. У 1828[3] годзе выйла замуж за князя І. А. Гагарына.
Памерла К. С. Сямёнава 13 сакавіка 1849 годаў Санкт-Пецярбургу. Была пахавана на Мітрафаніеўскіх могілках. У сувязі з разбурэннем могілак была перапахавана на Некропалі майстроў мастацтваў Аляксандра-Неўскай лаўры.
Творчасць
Мастацтва Кацярыны Сямёнавай вызначавлася ўнутранай свабодай пачуццяў і адухоўленасцю, самабытнасцю, эмацыянальнасцю і шчырасцю выканання роляў. Яе творчасць высока ацэньваў А. С. Пушкін («Мои замечания об русском театре», 1820)[3].
Ролі:
- у трагедыях У. Озерава «Эдып у Афінах» (Антыгона), «Фінгал» (Моіна), «Дзмітрый Данскі» (Ксенія), «Паліксена» (Паліксена);
- у трагедыях Ж. Расіна «Андрамаха» (Герміёна), «Федра» (Федра);
- у трагедыях Вальтэра «Меропа» (Меропа), «Заіра» (Заіра);
- Ірта («Ярмак» П. А. Плавільшчыкава), Медэя («Медэя» І. Б. Ланжэп’ера) і інш.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|