У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Кафуэ.
Кафу́э (англ.: Kafue River) — рака ў Афрыцы, у Замбіі, левы прыток ракі Замбезі.
Даўжыня ракі каля 1000[1] км. Плошча вадазборнага басейна — 140 000[1] км². Бярэ пачатак на водападзеле рэк Конга і Замбезі[1]. Цячэ ў нізкіх і забалочаных берагах, у сярэднім цячэнні на працягу 26 км — у вузкай цясніне[1]. У 1974—1977 гг. на рацэ пабудавана дамба Ітэжы-Тэжы вышынёй 62 м, даўжынёй 1800 м і вадасховішча плошчай 390 км².
У даліне ракі ў 1950 годзе заснаваны нацыянальны парк Кафуэ[1]. Каля ракі горад Кафуэ[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 637. — 672 с. с илл. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 189.
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 637. — 672 с. с илл. (руск.)
Спасылкі