Катавіцкае ваяводства (польск.: Województwo katowickie) — адно з ваяводстваў, якія існавалі ў Польшчы ў 1950—1975 гадах. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Катавіцы.
З 1953 па 1956 гады называлася Сталінагрудскім ваяводствам (калі горад Катавіцы меў назву Сталінагруд — у гонар Іосіфа Сталіна).