Касцёл Божай Волі (Блізніца)

Каталіцкі храм
Касцёл Божай Волі
55°18′47″ пн. ш. 28°36′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Божай Волі (руск.: Костёл Божьего Промысла) — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Блізніцы Полацкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя

21 чэрвеня 2001 года ў вёсцы зарэгістравана парафія пад тытулам Божага Провіду. Намаганнямі ксяндза Міхала Станчука пабудаваны касцёл, кансэкраваны 27 чэрвеня 2004 года яго Эксцэленцыяй біскупам Генрыкам Тамасікам з Седліцаў.

Архітэктура

Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, да якой далучаны бакавыя сакрысціі. Над фасадам узведзена чатырохгранная шатровая вежа-званіца. Уваход вырашаны высокім арачным праёмам, над якім тры пірамідальна размешчаныя арачныя аконныя праёмы. Такімі ж вокнамі рытмічна расчлянёны бакавыя фасады[1].

Літаратура

  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — 216 с.: іл.

Гл. таксама

Зноскі

  1. БЛІЗНІЦКІ КАСЦЁЛ БОЖАЙ ВОЛІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 кастрычніка 2019. Праверана 16 кастрычніка 2019.

Спасылкі