Ка́ртлі (груз.ქართლი) — адна з асноўных гісторыка-геаграфічных абласцей Грузіі, калыска яе дзяржаўнасці. З адміністрацыйнага пункта гледжання, Картлі складаецца з Квема-Картлі і Шыда-Картлі. Частка тэрыторыі адносіцца да Мцхета-Мтыянецкага і Самцхэ-Джавахецкага краёў. Горад Тбілісі таксама знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнай вобласці Картлі. Тэрыторыя Шыда-Картлі ўключае тэрыторыю былой Паўднёва-Асяцінскай аўтаномнай вобласці, якая цяпер непадкантрольная ўладам Грузіі.
Картлійская гаворка ляжыць у аснове грузінскай мовы. У сучаснай грузінскай мове лінгвісты вылучаюць картлійскі дыялект.
У вобласці шмат гістарычных помнікаў найстаражытнай і найноўшай гісторыі Грузіі.
Для Картлі характэрны неаднастайны этнічны склад насельніцтва. Пераважае грузінскае насельніцтва, таксама маюцца кампактныя арэалы рассялення армян, азербайджанцаў, асецін і грэкаў.