Канжакоўскі Камень (руск.: Конжако́вский Ка́мень) — гара ў паўднёвай частцы Паўночнага Урала, у гарадской акрузе Карпінск Свярдлоўскай вобласці (Расія). Адна з найвышэйшых вяршыняў Уральскіх гор (1569 м). Складзеная піраксенітамі, дунітамі і габра. У ніжняй частцы схілы пакрыты хваёвымі лясамі, а з вышыні 900—1000 м — горнай тундрай і каменнымі россыпамі. Названа ад імя паляўнічага-мансі Канжакова, юрта якога некалі стаяла ля гары.