Кало́нка — рака ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі і ў Польшчы, правы прыток ракі Нараў (басейн Віслы).
Даўжыня ракі 34 км (у тым ліку ў межах Польшчы 5 км)[1]. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 ‰. Плошча вадазбору 247 км². Пачынаецца каля вёскі Сакольнікі, упадае ў Семяноўскае вадасховішча за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Семяноўка (Польшча). Каналізаваныя каля 17 км рэчышча (выток — 4 км вышэй вусця ракі Ятвезь). У ніжнім цячэнні называецца Калона. Асноўныя прытокі — Крапіўніца, Пясец (левыя), Лашанка, ручай Перадзелка, Ятвезь і Бярозаўка (правыя). На ўсход ад вёскі Каланая на рацэ створана сажалка (плошча 0,17 км²).
Зноскі
Літаратура