Кадуцэ́й[1] (лац.: caduceus), бел. крывула — магічнаежазло, абвітае дзвюма змеямі, якое належала Гермесу-Меркурыю, які валодаў здольнасцю прыміраць. Падобныя сімвалы былі распаўсюджаны і ў іншых старажытных народаў (гл. урэйУаджыт). Падобна да сучаснага парламенцёрскага сцяга, быў неабходным атрыбутам вяшчальнікаў, якія пасылаліся ў непрыяцельскі лагер, і зарукай іх недатыкальнасці.
У хрысціянстве кадуцэй становіцца атрыбутам Сафіі (Прамудрасці Божай), з ім Яе можна бачыць у праваслаўнай іканаграфіі. Вядомы, напрыклад, абраз Сафіі Наўгародскай. На старажытных абразах яна ў правай руцэ заўсёды трымае скіпетр (кадуцэй), г. зн. доўгае белае дрэўка з завостраным канцом.
У акультызме лічыцца сімвалам ключа, які адчыняе мяжу паміж цемрай і святлом, добрым і злым, жыццём і смерцю (менавіта з гэтым значэннем, верагодна, звязана выкарыстанне ў якасці сімвала медыцыны).
Гістарычныя факты
З XIX стагоддзя выява часта памылкова выкарыстоўваецца ў шэрагу краін (напрыклад, у ЗША) як сімвал медыцыны па прычыне яго падабенства з кіем Асклепія.
У наш час з’яўляецца адным з геральдычных сімвалаў Федэральнай Падатковай Службы РФ.
Падрабязнасці пра сімвал
Пачынаючы з версіі 1.1 стандарту Юнікод, у катэгорыю «Сімвалы, іншыя» ўваходзіць сімвал ☤ (U+2624 CADUCEUS).
Іншыя карысныя прадстаўленні:
UTF-8: 0xE2 0x98 0xA4
UTF-16: 0x2624
Васьмярычнае прадстаўленне UTF-8 у мове C: \342\230\244