Часопіс з'яўляўся органам пададдзела мастацтва аддзела народнай адукацыі Віцебскага губіспалкома і Саюза працаўнікоў мастацтва горада Віцебска. У 1922 годзе злучаны з часопісам «Работнік асветы» і стаў выходзіць пад назвай «Работнік асветы і мастацтва»[2].
Змест часопіса
Публікаваліся артыкулы і нарысы пра мастацкае, музычнае і тэатральнае жыццё Віцебска, аб стварэнні музеяў («Аб музейным будаўніцтве і віцебскім Музеі сучаснага мастацтва»), пра выяўленне археалагічных помнікаў Віцебшчыны («Нататкі аб складанні археалагічнай карты Віцебскай губерні» У. Зянковіча), тэксты п'ес, якія ставіліся ў віцебскім Тэатры рэвалюцыйнай сатыры, даваліся агляды мастацкіх выстаў, друкаваліся мастацкія і літаратурныя маніфесты і інш. Так, напрыклад, першы нумар адкрываў праграмны маніфест Казіміра Малевіча «Уновіс». Часам тэксты былі адлюстраваныя рэпрадукцыямі (кубафутурыстычныя гравюры Веры Ермалаевай і іншае). Сярод аўтараў часопіса ― М. Кунін, М. Малько, П. Мядзведяў, М. Пустынін і іншыя[3][4].
Зноскі
↑В круге Малевича: Соратники; Ученики; Последователи в России 1920—1950-х гг. / Сост. И.Карасик. — СПб.: Palace Exibitions, 2000. — 400 с.
↑Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 751 с. — 10 000 экз.