Музычны журналіст Сяргей Будкін з сайта Budzma.org мяркуе, што «зь дзевяці трэкаў альбома вылучыць нешта немагчыма – кожны зь іх як асобны твор мастацтва, які трэба смакаваць, каб прасякнуцца напоўніцу». Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі з партала Experty.by заўважыў, што «гэты альбом расчыняецца вельмі няпроста, быццам зьедзены часам бабульчын куфар ⟨…⟩ ён глыбокі і загадкавы, як той самы куфар, пра які я вышэй ужо згадваў».