Зэнта Эрглэ (лат.: Zenta Ērgle; 23 снежня 1920 — 11 чэрвеня 1998) — латышская пісьменніца.
Біяграфія
Зэнта Эрглэ нарадзілася 23 снежня 1920 гады ў Рызе. Скончыла архітэктурны факультэт Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949). Працавала інжынерам-архітэктарам у Рыжскім праектным інстытуце «Земпраект» (1949—1975).
Публікавацца пачала з 1954 года. Аўтар трох дзясяткаў прыгодніцкіх і навукова-папулярных дзіцячых кніг, большай часткай перакладзеных на пятнаццаць моў, агульны тыраж якіх дасягнуў двух мільёнаў экзэмпляраў.
У 1960 годзе на сцэне Дзяржаўнага тэатра юнага гледача Латвійскай ССР была ажыццёўлена інсцэніроўка аповесці Зэнты Эрглэ «Хлопцы нашага двара».
У 2010 годзе ў сценах Акадэмічнай бібліятэкі Латвійскага ўніверсітэта была арганізавана памятная выстаўка «Pāri gadiem cauri dzīvei», прысвечаная творчасці пісьменніцы.
Была членам Саюза архітэктараў Латвіі (1951) і членам Саюза пісьменнікаў Латвіі (1959).
Крыніцы