Збруцкі ідал — помнік X—XIII стагоддзяў славянскага паганскага культу, каменны ідал, знойдзены ў рацэ Збруч (прыток Днястра ) каля вёскі Лычкаўцы (цяпер Тэрнопальская вобласць, Украіна) у 1848 годзе[1]. Уяўляе сабой чатырохгранны слуп вышынёй 2,67 м, высечаны з шэрага вапняка. Слуп падзелены на тры фрызы (яруса), на кожным з якіх у тэхніцы нізкага рэльефу высечаны розныя выявы. Ідал вянчае круглая шапка[2]. Як мяркуецца, ідал быў устаноўлены ў свяцілішчы славянскага гарадзішча Бохіт у складзе Збручскага культавага цэнтра[1].
Зноскі