Збруч — прыток Днястра на захадзе Украіны.
Даўжыня 247 км, плошча басейна 3330 км². Працякае па Падольскаму ўзвышшу, на мяжы Цярнопальскай і Хмяльніцкай абласцей.
У 1793—1809 і 1815—1918 гадах Збруч з’яўляўся памежнай ракой паміж Расійскай імперыяй і Аўстрыйскай імперыяй (з 1867 — Аўстра-Венгрыяй). У 1921—1939 гадах па ёй праходзіла савецка-польская мяжа.
На берагах Збруча размешчаны Кудрынецкі замак, Чорнаказінецкі замак, запаведнік «Медаборы» і нацыянальны прыродны парк «Падольскія Тоўтры».
У вёскі Гусяцін у рацэ быў знойдзены старажытны ідал.