Заходнеанаталійская цывілізацыя — ўмоўная назва культур заходняга ўзбярэжжа Малой Азіі ранняга перыяду бронзавага веку (каля 3000 — 1200 гадоў да н.э.). Да гэтага часу заходнеанаталійская культура вывучана дрэнна — у асноўным наяўныя даныя пра такія значныя славутасці, як Троя, Бейджэсултан і Лімантэпе.