«Залаты мядзведзь» (ням.: Goldener Bär) — галоўная ўзнагарода Берлінскага кінафестывалю. З’яўляецца адной з найбольш прэстыжных узнагарод у сферы кіно.
Пераможцы першага Берлінскага кінафестывалю ў 1951 годзе былі вызначаны заходнегерманскім журы, «Залаты мядзведзь» быў прысуджаны ў пяці намінацыях: Найлепшай драме, Найлепшай камедыі, Найлепшаму дакументальнаму фільму, Найлепшаму крымінальнаму або прыгодніцкаму фільму і Найлепшаму музычнаму фільму. Пазней прысуджаўся толькі адзін галоўны прыз, без падзелу на катэгорыі.
У 1952-1955 гадах лаўрэаты «Залатога мядзведзя» вызначаліся гледачамі. У 1956 годзе Міжнародная федэрацыя асацыяцый кінапрадзюсараў афіцыйна акрэдытавала фестываль, і з таго часу «Залаты мядзведзь» прысуджаецца міжнародным журы.
У гэтым годзе ўзнагароды не прысуджаліся з-за спрэчак вакол удзелу ў асноўнай конкурснай праграме антываеннага фільма «o.k.[en]» рэжысёра Міхаэля Ферхёвена[en], што прывяло да адстаўкі міжнароднага журы яшчэ да заканчэння фестывалю.