Жульен Афрэ дэ Ламетры (фр.: Julien Offray de La Mettrie; Lamettrie; 25 снежня 1709, Сен-Мало, Брэтань — 11 лістапада 1751, Берлін) — французскі ўрач і філосаф-матэрыяліст, быў спачатку багасловам, затым вывучаў медыцыну ў Лейдэне ў Бургавэ.
Біяграфія
Нарадзіўся ў багатай сям’і гандляра тканінамі. Вывучаў багаслоўскія навукі, фізіку і медыцыну. У Лейдэне займаўся пад кіраўніцтвам урача, батаніка і хіміка Германа Бургавэ. У 1742 годзе вяртаецца ў Парыж. У 1743—1744 гадах ўдзельнічае ў Вайне за аўстрыйскую спадчыну ў войску герцага дэ Грамона. Быў палкавым урачом. Захварэўшы гарачкай, на аснове назіранняў за сваёй хваробай прыйшоў да высновы, што духоўная дзейнасць чалавека вызначаецца яго цялеснай арганізацыяй. Гэтая ідэя лягла ў аснову яго першага філасофскага сачынення «Натуральная гісторыя душы» («Histoire naturelle de l'âme», 1745, інакш «Трактат аб душы»), які выклікаў злосць у асяроддзі духавенства і быў спалены па прыгавору суда, як і яго сатырычны твор Politique du Medecin de Machiavel, скіраваны супраць злоўжыванняў, невуцтва і ганарлівасці яго калег-урачоў. Нягледзячы на тое, што абодва забароненыя трактаты выйшлі з друку ананімна, Ламетры быў вымушаны эміграваць у Галандыю, пакінуўшы сям’ю ў Францыі. Тут ён таксама ананімна апублікаваў сачыненне «Чалавек-машына» («L’homme machine», 1747), якое таксама было публічна спалена (але даставіла яму шырокую вядомасць). У 1748 годзе па запрашэнні прускага караля Фрыдрыха II пераехаў у Берлін, дзе стаў членам Акадэміі навук, асабістым урачом караля і атрымаў магчымасць бесперашкодна выдаваць свае працы, сярод іншых — «Чалавек-расліна» (1748), «Чалавек больш, чым машына» (1748) і «Сістэма Эпікура» (1751). Аднак неўзабаве і ў Сан-сусі ў вучонага ўзнікае канфлікт з дваром, ён прымушаны выстаўляць сябе дзіваком і прыдворным блазнам. Памёр Ламетры, паводле падання, атруціўшыся паштэтам. Згодна з указаннямі самога Ламетры, пакінутым у яго апошніх творах, вучоны быў атручаны. Смерць Ламетры так ніколі і не была расследаваная.
Зноскі
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|