Вёска
Жукойні Жалядскія
Жукойні Жалядскія на карце Беларусі ±
|
|
Жуко́йні Жаля́дскія[1] (трансліт.: Žukojni Žaliadskija, руск.: Жукойни Желядские) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Спондаўскага сельсавета[2].
Назва
Абодва складнікі назвы Жалядскіх Жукойняў маюць балцкае паходжанне.
Назва Жукойні ў асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў выкарыстоўваецца ў форме Žukainys. Корань Žuk- як у літоўскім žuklys «рыбак» (< балцкае дыялектнае *žukas «рыба», побач са звыклым літоўскім žuvis «рыба»).
Імаверна, з перасяленнем або сямейным адгаліноўваннем звязанае існаванне двух паселішчаў з агульнай асноўнай назвай — Жукойні Страцкія (ад назвы Страцкага возера (цяпер Тумскае), якое ад назвы вілейскай ракі Страча) і Жукойні Жалядскія.
Жукойні названыя Жалядскімі, бо побач вёска з назвай Жэлядзь. Жалядская назва гідранімічнага паходжання, ад назвы рэчкі *Жэлядзь, што ўцякае ў Жалядскае (польск.: Żeladskie) возера.
Гідронім Жэлядзь балцкага паходжання, адпачатная балцкая форма як у літоўскай рачной назве *Gelindis / Geland-upis (паміж Цяльшэем і Плунге)[3]. Корань з шэрагу Gal- : Gel- : Gil-, адкуль літоўскае galvis «сажалка на месцы старога рачнога рэчышча», gelmė «глыбіня», gilus «глыбокі»[4]. Таго ж паходжання і той жа структуры (пашыральнік -nd-) літоўскія гідронімы Gilandė (рака), Gilandis (возера)[5], меркаваны прускі гідронім *Galinda (ад яго прускае племя галіндаў). Усе гэтыя назвы нясуць семантыку глыбіні, назва Жэлядзь значыць «Глыбокая (рака)».
Славутасці
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|