У 1534 годзе дэ ла Валет камандаваў галерай, а ў 1540 годзе ў яго быў уласны галіёт. У 1540 годзе трапіў у палон да туркаў і на працягу года быў галерным рабом. Некаторы час з'яўляўся губернатарам Трыпалі.
21 жніўня1557 дэ ла Валет стаў вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна, якога многія еўрапейскія і мусульманскія дзяржавы прызналі суверэнным кіраўніком Мальты. У 1565 годзе Турцыя падрыхтавала супраць Мальты эскадру з 35-тысячным войскам. Дэ ла Валет узначаліў абарону і адбіў напад праціўніка. У гонар магістра сталіцу Мальты назвалі Валета.