У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Гаўрыленка.
Еўдакія Малахаўна Гаўрыленка (14 жніўня 1915, в. Кварцяны, Горацкі раён — 1991[2]) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[3].
З 1945 года старшыня калгаса «Чырвоная Беларусь» Горацкага раёна, у 1947—1978 гадах даярка, загадчык фермай, кладаўшчык калгаса імя Жданава Горацкага раёна[3]. Удзельнік ВДНГ СССР (1967)[2].
Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса і малака[3].
Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі