Вёска
Дуброўка
Дуброўка на карце Расіі ±
|
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Дуброўка.
Дуброўка (руск.: Дубровка) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Смятанінскага сельскага паселішча. Станам на 2007 год пастаяннага насельніцтва няма. У 2014 годзе ўсе пабудовы вёскі Дуброўка былі знішчаны пажарам.
Геаграфія
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 27 км на захад ад Смаленска, за 4,5 км на поўнач ад аўтадарогі M1. За 2 км на захад ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Леляквінская на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].
Зноскі