Вадасховішча створана ў 1984 (1986[1])годзе на рацэУсяжа ў месцы ўпадзення ў яе ракі Дуброўка побач са спартыўным комплексам «Раўбічы». Пачынаецца ад дамбы каля вёскіРаўбічы, якая аддзяляе Дубраўскае вадасховішча ад Раўбіцкага. Плошча паверхні 3,45 км², даўжыня 5,5 км, найбольшая шырыня 1,25 км. Глыбіня вадасховішча дасягае 14 м. Ваганні ўзроўню вады дасягаюць 8 метраў. Аб’ём вады 22,4 млн м³.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 246. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Центральная Беларусь. Карта. Указатель населённых пунктов. Таблица расстояний / Гл. ред. И. Чумак. — Мн.: Квадрограф, 2008. — 10 000 экз.(руск.)