Будынак дваранскага сходу быў двухпавярховым, першы паверх быў мураваным, другі — драўляным. Першы паверх здаваўся ў арэнду розным крамам, а другі выкарыстоўваў сам дваранскі сход. Там і праходзілі сходы дэпутатаў губернскага дваранства, знаходзілася канцылярыя. У гэтым жа доме і жыў сам прадвадзіцель губернскага дваранства[1]. На першым паверсе былі крамы грамафонаў і швейных машын Х. Лур’е, гадзіннікаў і ювелірная крама Л. Шэфтэля, уздоўж праспекта — бакалея Ф. Ліберманау[2].
Перад Першай сусветнай вайной дваранскі сход заняў дом № 37 па Вялікай Садовай вуліцы. Службовыя памяшканні дваранскага сходу размясціліся на новым месцы, а на Дняпроўскім праспекце засталіся кватэры для персанала[1].
Да вайны ў гэтым будынку размяшчаўся аэраклуб. У час Вялікай Айчыннай вайны другі паверх быў разбураны. Пасля вайны будынак быў цалкам знесены, а на яго месцы пабудаваны шматпавярховы дом (Першамайская вуліца, № 9/2)[1].
История Могилевского еврейства: Документы и люди: Науч.-популяр. очерки и жизнеописания. В 2-х кн. Кн. 1. / Сост. А. Литин. — Мн.: Юнипак, 2002. — 688 с. — ISBN 985-6418-49-6.